Унітарнае прадпрыемства «УКБ Ганцавіцкага раёна» выконвае функцыі заказчыка, забудоўшчыка, пры рэалізацыі дзяржаўных праграм, рэгіянальных інвестыцыйных праграм, якія прадугледжваюць будаўніцтва аб’ектаў, што фінансуюцца за кошт бюджэтных і прыраўнаваных да іх сродкаў.
Функцыі заказчыка, забудоўшчыка, выконваюцца на платнай аснове, у адпаведнасці з дагаворамі платнага аказання паслуг, якія заключаюцца з заказчыкамі праграм – распарадчыкамі бюджэтных сродкаў. У рамках дагавора платнага аказання паслуг прадпрыемства аказвае паслугі па арганізацыі і забеспячэнню будаўніцтва аб’екта, у тым ліку па арганізацыі прыёмкі яго ў эксплуатацыю і перадачы аб’екта распарадчыку.
Свае функцыі Унітарнае прадпрыемства «УКБ Ганцавіцкага раёна» выконвае ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб ажыццяўленні дзейнасці заказчыка, забудоўшчыка, кіраўніка (кіруючага) праекта зацверджанай пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 04.02.2014 № 4 «Аб ажыццяўленні дзейнасці заказчыка, забудоўшчыка, кіраўніка (кіруючага) ».
Прадпрыемства мае права ажыццяўляць сваю дзейнасць на аб’ектах першага-чацвёртага класаў складанасці.
па Брэсцкай вобласці
паспяховай рэалізацыі маштабных праектаў на рынку жылой і камерцыйнай нерухомасці
агульная сярэдняя колькасць супрацоўнікаў па Брэсцкай вобласці